Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2017, 14:36

У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 12 зон адпачынку, забаронена - у адной

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі тэрытарыяльнымі органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду абмежавана купанне ў вадаёмах 12 зон рэкрэацыі, забаронена - у адной, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Купанне дзяцей абмежавана ў шасці зонах рэкрэацыі. У Брэсцкай вобласці гэта пляжы возера Хмелева і санаторыя "Надзея" на рацэ Мухавец у Жабінкаўскім раёне, у Гомельскай - пляж Навабеліцкі ў Гомелі. У Мінскай вобласці ў спіс трапілі пляжная зона вадаёма аграгарадка Гоцк Салігорскага раёна і пляж на сажалцы ў в. Асіпавічы Вілейскага раёна, у Мінску - пляжы нумар 1, 6 Заслаўскага вадасховішча.

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана ў шасці зонах рэкрэацыі. У асноўным абмежаванні датычацца Магілёўскай вобласці. Гэта зоны рэкрэацыі на Дняпры і на Грабянёўскім возеры ў Магілёве, гарадскі пляж на Дняпры ў Шклове, а таксама пляжы на Дняпры ў в. Палыкавічы і на Вільчыцкім вадасховішчы ў Магілёўскім раёне. У Мінску - гэта пляж нумар 9 Заслаўскага вадасховішча.

На вадасховішчы Рудня Слуцкага раёна купанне забаронена.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы з 11 па 17 жніўня правялі абследаванне 404 зон рэкрэацыі. На 64 з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў адносна абсталявання і ўтрымання грамадскіх туалетаў, стаянак аўтатранспарту, кабінак для пераапранання (раздзявалак), кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў і інш.

Па выніках ацэнкі зон рэкрэацыі выдадзена 55 рэкамендацый аб устараненні выяўленых недахопаў, накіравана 18 пісьмаў у мясцовыя выканаўчыя органы, 20 - у ведамствы. Праведзены лабараторныя даследаванні 957 проб вады, 48 з іх не адпавядала ўстаноўленым гігіенічным нарматывам (18 - па мікрабіялагічных паказчыках, 30 - па санітарна-хімічных).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі