Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2018, 17:49

У Беларусі 46 працэнтаў жылфонду гатова да ацяпляльнага сезона

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 46 працэнтаў жыллёвага фонду гатова да ацяпляльнага сезона. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла кансультант аддзела энергетыкі і надзвычайных сітуацый Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марыя Бародзіч.

"Па стане на 1 жніўня, у Беларусі 46 працэнтаў жылых дамоў падрыхтавана да ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці па ўсіх аб'ектах павінны быць атрыманы да 1 кастрычніка", - адзначыла Марыя Бародзіч.

Падрыхтоўка жылфонду да асенне-зімовага перыяду ўключае прафілактыку і рамонт унутраных сістэм цеплазабеспячэння будынкаў, унутраных і падводзячых газа-, вода- і электракамунікацый. Удакладняюцца планы па ўзаемадзеянні энергазабеспячальных арганізацый з аператыўнымі службамі ў выпадку аварыйных сітуацый. Пры неабходнасці выконваецца рамонт будаўнічых канструкцый будынкаў (уцяпленне, шкленне, рамонт даху і г.д.).

Паводле даных на 1 жніўня, пашпарты гатоўнасці атрымалі 938 цеплакрыніц, або 27 працэнтаў ад іх агульнай колькасці. Выконваецца замена цеплавых сетак. У цэлым па галіне створаны запас 10,7 тыс. т топачнага мазуту ў якасці рэзервовага паліва для газавых кацельняў (102 працэнты ад задання). План па нарыхтоўцы драўнянага паліва выкананы на 75 працэнтаў, торфу - на 68 працэнтаў.

Комплекс мер па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду 2018/2019 года зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2018 года нумар 430. Рэспубліканскім органам дзяржкіравання сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам неабходна завяршыць да 20 верасня падрыхтоўчыя работы да асенне-зімовага перыяду і забяспечыць афармленне да 30 верасня актаў праверкі гатоўнасці і пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц, а таксама арганізацый, якія транспартуюць цеплавую энергію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі