20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 36,5 працэнта ўведзенага ў студзені-лютым жылля пабудавана для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальном статыстычным камітэце.
У студзені-лютым арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 4,2 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 480,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 175,3 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 36,5 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 122,5 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 176,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 36,7 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы.-0-