Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2019, 10:45

У Акадэміі МУС будуць рыхтаваць спецыялістаў па барацьбе з высокатэхналагічнымі злачынствамі

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Акадэміі МУС будуць рыхтаваць спецыялістаў па барацьбе з высокатэхналагічнымі злачынствамі, паведаміў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў Кірыл Вяткін.

"У верасні 2019 года ў Акадэміі МУС запланавана да ўключэння ў навучальную праграму спецыялізацыя па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне барацьбы з высокатэхналагічнымі злачынствамі. Мы будзем рыхтаваць супрацоўнікаў, якія будуць разумець, што такое кіберзлачынства, як яго выявіць і якія мерапрыемствы неабходна праводзіць, каб устанавіць зламысніка і прыцягнуць яго да ўстаноўленай законам адказнасці", - расказаў Кірыл Вяткін.

Паводле яго слоў, у барацьбе з кіберзлачыннасцю вялікая роля адводзіцца пытанням навучання і саманавучання спецыялістаў у гэтай сферы. "Мы на пастаяннай аснове праводзім розныя вучэбныя зборы. Паколькі супрацоўнікі ў галіне барацьбы з кіберзлачыннасцю павінны акрамя юрыдычнай ацэнкі разумець і прыроду ўчынення таго ці іншага проціпраўнага дзеяння, быць спецыялістамі тэхнічнага ўзроўню. З улікам дзяржаўна-прыватнага партнёрства мы атрымліваем пэўную дапамогу і кансультацыю таксама з боку прафесіяналаў у сферы ІТ", - адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення.

Кірыл Вяткін дадаў, што навучанне спецыялістаў у галіне барацьбы з высокатэхналагічнымі злачынствамі арганізавана таксама ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі