Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2019, 09:00

Тыдзень роднай прыроды стартуе ў Беларусі

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень роднай прыроды праходзіць у Беларусі з 22 па 29 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы і прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая). НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Цэнтральны батанічны сад і Інстытут лесу падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў.

Семінар-адкрыццё, прысвечаны Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці, з удзелам кіраўніцтва НАН Беларусі, Аддзялення біялагічных навук і навуковых арганізацый пройдзе 22 мая ў 11.00. Батанічны і заалагічны чацвер запланаваны на 23 мая. У гэты ж дзень стартуе IX Міжнародны навукова-практычны і навучальны семінар для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і работнікаў спецыяльнасці "лясная гаспадарка" ("лясная справа").

У Цэнтральным батанічным садзе 24 мая адбудуцца экскурсіі "Прыродная флора ў экспазіцыях і калекцыях Цэнтральнага батанічнага саду" і "Дэкаратыўныя расліны прыроднай флоры Беларусі". У суботу і нядзелю, 25-26 мая, з 10.00 да 18.00 у Цэнтральным батанічным садзе пройдзе гульнявы сямейны фестываль TOYDAY. Плануецца, што наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць рэдкія і знікаючыя віды раслін, але і набыць іх узоры ў магазіне саду.

28 мая пройдзе акцыя па азеляненні тэрыторый школ сумесна са школьнікамі ў Мінску і Гомелі.

На працягу Тыдня роднай прыроды вядучыя вучоныя арганізацый Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі выступяць перад грамадскасцю, у сродках масавай інфармацыі, прымуць удзел у прэзентацыях і святочных мерапрыемствах.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці аб'яўлены Генасамблеяй ААН у 1995 годзе. Мэта -павысіць дасведчанасць соцыуму ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу грамадскасці на праблему беззваротнага знікнення на зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі