Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 сакавіка 2018, 16:52

Тыдзень фінансавай дасведчанасці стартаваў у Беларусі

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень фінансавай дасведчанасці стартаваў у Беларусі ўдарам у біржавы звон на Беларускай валютна-фондавай біржы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы адкрываем Тыдзень фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзі (Global money week). У гэтым годзе асноўнай тэмай тыдня стала тэма "Грошы маюць значэнне ". Мы падрыхтавалі прэзентацыю па гэтай тэме, дзе расказваецца аб асноўных правілах фінансавай дасведчанасці, аб тым, што трэба планаваць асабісты бюджэт, ашчаджаць, разумна пазычаць, параўноўваць фінансавыя прадукты пры выбары фінансавых паслуг", - адзначыла начальнік аддзела фінансавай дасведчанасці ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Юлія Саковіч.

Прадстаўнік Нацбанка расказала, што на гэтым тыдні пройдзе мноства мерапрыемстваў, якія падрыхтавалі банкі, лізінгавыя арганізацыі, страхавыя кампаніі. "Галоўнае мерапрыемства Нацыянальнага банка - гэта конкурс відэаблогераў. На конкурс прыйшло 267 работ. Моладзь праявіла крэатыўнасць - спявалі, танцавалі, чыталі рэп, расказваючы пра фінансы. Ролікі атрымаліся выдатныя, журы цяпер працуе, вынікі будуць падведзены да пятніцы", - растлумачыла яна.

Юлія Саковіч нагадала, што гісторыя Global money week пачалася ў 2012 годзе, калі была створана Міжнародная арганізацыя фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі Child and Youth Finance International (CYFI), адной з ініцыятыў якой і стала правядзенне ва ўсім свеце Глабальнага тыдня грошай. Штогод колькасць краін і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у гэтай кампаніі павялічваецца. Беларусь адной з першых краін Усходняй Еўропы падтрымала гэту важную адукацыйную ініцыятыву і далучылася да ліку партнёраў міжнароднага руху, які дынамічна набірае абароты. "Гэта ініцыятыва вельмі палюбілася беларускай моладзі. Лічбы гавораць самі за сябе: у 2013 годзе ў правядзенні Тыдня фінансавай дасведчанасці ў нашай краіне прынялі ўдзел 30 чалавек, у 2014 годзе - 80, у 2015 годзе іх колькасць узрасла да 55 тыс., у 2016 годзе - 300 тыс., а ў 2017 годзе - ужо 500 тыс.", - паведаміла яна.

У гэтым годзе Global money week праходзіць з 12 па 18 сакавіка. У панядзелак Беларуская валютна-фондавая біржа расчыніла свае дзверы перад старшакласнікамі і студэнтамі. Са словамі прывітання перад імі выступіў старшыня праўлення ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" Андрэй Аўхіменя. Ён запрасіў самых смелых ударыць у біржавы звон. Сімвалічны "ўдар" у звон маладымі людзьмі даў старт правядзенню розных мерапрыемстваў па фінансавай дасведчанасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі