Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лістапада 2019, 18:32

ЦВК аб асноўных парушэннях нацнаглядальнікаў: забароненая здымка, апытанні выбаршчыкаў, перашкоды камісіі

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пэўная частка нацыянальных наглядальнікаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання дапускала на выбарчых участках вялікую колькасць парушэнняў. Часцей за ўсё яны несанкцыянавана вялі фота- і відэаздымку, займаліся апытаннямі выбаршчыкаў. Мела месца і прамое ўмяшанне ў работу выбарчых камісій. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў.

Вадзім Іпатаў растлумачыў, што пытанне фота- і відэаздымкі на ўчастку для галасавання ў Выбарчым кодэксе не агаворана. Каб урэгуляваць гэты момант і выключыць магчымыя канфлікты, ЦВК распрацавала для выбаркамаў метадычныя рэкамендацыі. Так, наглядальнік можа зрабіць некалькі фотаздымкаў у месцы, якое яму вызначыў старшыня камісіі. Аднак гэта патрабаванне некаторыя наглядальнікі ігнаравалі. "Замест гэтага здымалі ўсё, у тым ліку на відэа, і аператыўна выкладалі ў інтэрнэт", - канстатаваў намеснік старшыні ЦВК.

Некаторыя наглядальнікі, парушаючы нормы арт. 13 Выбарчага кодэкса не знаходзіцца каля сталоў выдачы бюлетэняў, каля кабін і скрынь для галасавання, дазвалялі сабе самавольна перамяшчацца па ўчастку. "Прычым у асобных выпадках з суправаджэннем выбаршчыка і спробамі апытаць яго наконт выбару, які ён зрабіў", - падкрэсліў Вадзім Іпатаў. Сведчаннем свайго ж парушэння некаторыя дзяліліся ў сацсетках. "Між тым наглядальнік не павінен весці ніякіх апытанняў у прынцыпе. Яго задача - маніторынг таго, як ідзе галасаванне", - дадаў ён.

Што датычыцца патрабаванняў у частцы перамяшчэння наглядальнікаў, то яны прадыктаваны неабходнасцю захавання правоў выбаршчыкаў, у тым ліку на тайну галасавання. Напрыклад, калі здымаць тое, што адбываецца каля урны з блізкай адлегласці, то не выключана, што на відэа можна будзе разгледзець, якія адзнакі зроблены ў бюлетэнях.

Намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама нагадаў, што ў арт.13 Выбарчага кодэкса дакладна прапісана, якія правы мае наглядальнік і якія яго дзеянні выходзяць за рамкі выбарчага заканадаўства. У іх ліку стварэнне перашкод для нармальнай работы выбарчай камісіі, умяшанне ў іх работу, парушэнне тайны галасавання, апытанні выбаршчыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі