Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2019, 17:36

ЦТ у гэтым годзе пройдзе з 11 чэрвеня па 1 ліпеня

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне ў гэтым годзе будзе праводзіцца з 11 чэрвеня па 1 ліпеня, назначаны рэзервовыя дні. Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

У Беларусі 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах, стартуе ўступная кампанія. "З 2 мая па 1 чэрвеня будзе ісці рэгістрацыя на ЦТ, сама здача - з 11 чэрвеня па 1 ліпеня. Рэзервовыя дні - 6, 8, 10 ліпеня. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ можна з 30 чэрвеня па 2 ліпеня, а здаць ЦТ у рэзервовыя дні можна толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце", - расказала Ірына Старавойтава.

Рэгістрацыі працуюць з 9.00 да 19.00. Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк дадаў, што ў перыяд майскіх свят рэгістрацыя будзе праходзіць 6 мая.

Само тэсціраванне ў кожны з дзён, уключаючы рэзервовыя, будзе пачынацца ў 11.00. Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, а з 13 ліпеня - у БДУ для рэзервовых дзён здачы ЦТ.

ВНУ будуць прымаць дакументы з 12 па 17 ліпеня. І з 15 лістапада па 5 снежня - на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Прыём дакументаў ад грамадзян, якія вырашылі паступаць на платную аснову і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, - з 12 ліпеня па 4 жніўня. А з 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.

Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня - ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Тэрміны залічэння за кошт бюджэтных сродкаў - па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ВНУ ваенных і культуры).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі