Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2019, 15:13

Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У трэцяй дэкадзе ліпеня прагназуецца павышэнне тэмпературы паветра. У бліжэйшыя выхадныя, 20 і 21 ліпеня, тэмпература паветра ў большасці раёнаў чакаецца ў межах ад 22 да 29 градусаў цяпла, ападкаў будзе няшмат. Але ў пачатку наступнага тыдня прагназуюцца дажджы, звязаныя з атмасфернымі франтамі, якія будуць перамяшчацца да нас з тэрыторыі Польшчы. Тэмпературны фон будзе блізкі да кліматычнай нормы. Да канца ліпеня ў начны час будзе ў сярэднім ад 10 да 17 градусаў вышэй за нуль, удзень - ад 21 да 28 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах слупок тэрмометра ў асобныя дні можа набліжацца да плюс 30. Перыядычна будуць ісці кароткачасовыя навальнічныя дажджы", - сказаў Аляксандр Бяганскі.

Па кліматычных характарыстыках ліпень - самы цёплы і вільготны месяц. "Пакуль апраўдваецца толькі другі пункт. Улічваючы, што першыя шэсць месяцаў былі цёплымі, ліпень стаіць асабна. У першай палавіне ліпеня тэмпературны фон быў ніжэйшы за за кліматычную норму на 2,6 градуса. Большасць дзён у ліпені былі даволі прахалоднай, некаторыя дні можна назваць нават халоднымі. Выключэннем было толькі 1 ліпеня: адзначалася гарачае надвор'е, на многіх метэастанцыях у дзённы час тэмпература дасягнула плюс 35 градусаў і вышэй, а ў Брагіне слупок тэрмометра падняўся да плюс 36,4 градуса. Потым усталяваліся паўночна-заходнія паветраныя патокі, якія абумовілі халоднае надвор'е з дажджамі. За першую палавіну ліпеня колькасць ападкаў была блізкай да кліматычнай нормы, яны былі частымі і адзначаліся ва ўсёй краіне", - адзначыў прадстаўнік Белгідрамета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі