Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2018, 14:09

Цёплае надвор'е без ападкаў чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае надвор'е і ў асноўным без ападкаў чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"Май у гэтым годзе выдаўся вельмі цёплым. У цэлым за месяц тэмпературны фон па краіне на 3-4 градусы перасягнуў кліматычную норму і адпавядаў чэрвеньскім паказчыкам. Дажджоў у маі было вельмі мала, амаль паўсюль адзначаецца недабор ападкаў, у асобных раёнах краіны выпала менш за трэць нормы. У бліжэйшыя дні разлічваць на дождж не даводзіцца. У першы дзень лета па паўночным усходзе краіны спёка крыху спадзе, у ноч на пятніцу ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей чакаюцца слабыя замаразкі, але ўдзень паветра будзе хутка прагравацца. У выхадныя чакаецца па-летняму цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 1 чэрвеня, умовы надвор'я будзе вызначаць антыцыклон, з цэнтрам над усходам Беларусі. У краіне будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе ў асобных раёнах на глебе чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 2. Удзень будзе 18-24 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны ноччу - не ніжэй за плюс 10-14, удзень паветра прагрэецца да 25-28 градусаў.

У суботу, 2 чэрвеня, надвор'е ў асноўным будзе вызначаць антыцыклон і цёплая паветраная маса з поўдня Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў. Толькі днём у крайніх паўночна-заходніх раёнах краіны, дзе праявіцца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 па крайнім паўднёвым усходзе да плюс 14 па захадзе краіны, удзень будзе 23-28 цяпла.

У нядзелю, 3 чэрвеня, на тэрыторыю Беларусі прадоўжыць паступаць цёплая паветраная маса з поўдня Еўропы, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў, удзень - 24-30 цяпла.

У панядзелак, 4 чэрвеня, захаваецца вельмі цёплае надвор'е, але месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-17 вышэй за нуль. Удзень будзе 24-29 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 31.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі