Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2019, 13:38

Цёплае і сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае і сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, тэмпература паветра складзе да 24 градусаў цяпла, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У сувязі з пераважаннем сухога і цёплага надвор'я на большай частцы тэрыторыі Беларусі на гэтым тыдні ўсталюецца высокі клас пажаранебяспекі. Будзьце асцярожныя з агнём!" - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 23 красавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Бранскай вобласцю Расіі. Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, уначы ўмераны, удзень парывісты, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, месцамі - ад нуля да плюс 1. Удзень будзе 16-21 градус цяпла. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У бліжэйшыя двое сутак Беларусь застанецца на заходняй перыферыі ўсходняга антыцыклону, які размясціўся над цэнтральнымі раёнамі еўрапейскай часткі Расіі. У сераду, 24 красавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, уначы ўмераны, удзень парывісты, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах - ад мінус 1 да плюс 1. Удзень будзе 16-21 градус цяпла.

У чацвер, 25 красавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, удзень - 18-24 градусы цяпла.

У пятніцу і ў выхадныя захаваецца цёплае надвор'е. Фон атмасфернага ціску панізіцца, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі