16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"На гэтым тыдні пад уплывам атмасферных франтоў ад цыклону, які будзе знаходзіцца над усходам Украіны, у Беларусі захаваецца цёплае няўстойлівае надвор'е з дажджамі", - сказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 17 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі моцныя ліўні. У дзённы час у асобных раёнах краіны чакаецца град і моцны парывісты вецер. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, днём - 22-28 градусаў цяпла.
У сераду, 18 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 23-29.
У чацвер, 19 ліпеня, захаваецца няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 14-19 градусаў, днём - 22-29 градусаў цяпла.
У пятніцу, 20 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, днём - 22-28 градусаў цяпла.-0-