Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2017, 13:34

Цёпла будзе на бягучым тыдні ў Беларусі

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умерана цёплае надвор'е прагназуецца на бягучым тыдні ў Беларусі, паведаміла БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

"На гэтым тыдні ў Беларусі будзе пераважна цёплае надвор'е, толькі ў другой палавіне тыдня ў паўднёвых раёнах краіны тэмпературны фон павысіцца і не абыдзецца без лакальных кароткачасовых дажджоў", - адзначыла Святлана Рыбакова.

У бліжэйшыя суткі пад уплывам малаактыўных франтоў у некаторых раёнах пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла. Днём будзе ад плюс 19 градусаў на поўначы краіны да плюс 25 на поўдні.

У сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным усходзе месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-12 градусаў цяпла, днём будзе не вышэй за плюс 17-24 градусы.

20 ліпеня ноччу прагназуецца пераважна без ападкаў, днём у некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай будзе слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 19-26 градусаў, па паўднёвым захадзе - да плюс 28.

У пятніцу, 21 ліпеня, у некаторых раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы, днём навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-15 градусаў цяпла, днём - плюс 20-27 градусаў. Па паўднёвым захадзе будзе цяплей: ноччу чакаецца 16-18 градусаў цяпла, днём - плюс 28-30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі