Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2018, 16:46

Тры сярэбраныя медалі заваявалі беларускія школьнікі на алімпіядзе iGeo ў Квебеку

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры сярэбраныя медалі заваявалі беларускія школьнікі на XV міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе iGeo ў канадскім Квебеку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Уладальнікам медалёў стала беларуская каманда з выпускнікоў гімназіі нумар 2 Віцебска, Мінскага абласнога ліцэя, гімназіі нумар 1 Брэста, расказалі ў прэс-цэнтры Мінадукацыі.

У праграму алімпіяды былі ўключаны тры асноўныя спаборніцкія этапы: тэарэтычны, палявы і мультымедыйны. Афіцыйная мова iGeo - англійская. Алімпіяда праходзіла з 31 ліпеня па 6 жніўня, у ёй прынялі ўдзел 167 вучняў з 43 краін свету.

Міжнародная геаграфічная алімпіяда (iGeo) праводзіцца з 1996 года пад патранатам Міжнароднага геаграфічнага саюза. Яна прызначана развіваць і папулярызаваць навуку аб навакольным асяроддзі. Першапачаткова iGeo праводзілася раз у два гады, з 2012-га - штогадова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі