Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2017, 10:43

Тры беларускія гарналыжныя курорты ўвайшлі ў топ-10 месц СНД для зімовага адпачынку

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сілічы, Лагойск і Якуцкія горы ўвайшлі ў топ-10 гарналыжных курортаў СНД для зімовага адпачынку, паведамілі БЕЛТА ў аналітычным агенцтве ТурСтат.

У першую тройку зімовых курортаў краін СНД для гарналыжнага адпачынку і снаўбордынга, папулярных у расійскіх турыстаў, уваходзяць Чымбулак (Казахстан), Шахдаг (Азербайджан) і Сілічы (Беларусь). Далей ідуць Цахкадзор (Арменія), Чымган (Узбекістан), Каракол (Кыргызстан), Лагойск (Беларусь), Туфандаг (Азербайджан), Алтайскія Альпы (Казахстан). Замыкаюць дзясятку Якуцкія горы (Беларусь).

Самы танны зімовы адпачынак на Чымгане, а самы дарагі - на Чымбулаку. Турыстычны бюджэт адпачынку, уключаючы пражыванне і харчаванне, складзе ў Сілічах, Лагойску і Якуцкіх гарах да $85 у суткі, а на Чымбулаку - больш за $100 у суткі. Зімовы адпачынак на гарналыжных курортах краін СНД плануюць працягласцю ад 7 да 10 дзён.

Рэйтынг прадстаўлены па выніках аналізу даных ранняй броні сістэм анлайн-браніравання сродкаў размяшчэння турыстаў у зімовы сезон 2017-2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі