Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2018, 12:29

Тэмпературныя рэкорды дня пабіты 16 кастрычніка на большай частцы Беларусі

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпературныя рэкорды дня пабіты 16 кастрычніка на большай частцы Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Так, паводле даных спецыялістаў, у Віцебскай вобласці тэмпературныя рэкорды зафіксаваны на ўсіх станцыях метэаназіранняў, у Мінскай вобласці не перавышаны рэкорд дня толькі ў Мінску. У Магілёўскай вобласці рэкорды зафіксаваны таксама практычна ўсімі станцыямі, за выключэннем Мсціслава, у Гомельскай вобласці выключэнне склалі толькі Васілевічы і Жыткавічы.

У Гродзенскай вобласці тэмпературныя рэкорды ў мінулыя суткі былі зафіксаваны толькі ў Гродне, Навагрудку і Ашмянах. У Брэсцкай вобласці - толькі на метэастанцыі Палескай.

Самая высокая тэмпература 16 кастрычніка была зафіксавана ў Брагіне - плюс 22,8 (папярэдні рэкорд - плюс 19,1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі