Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2017, 13:03

Тэмпература паветра ў Беларусі на гэтым тыдні будзе адпавядаць сакавіцкай

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няўстойлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

"На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае, ветранае, з ападкамі надвор'е. Тэмпературны фон будзе ўтрымлівацца вышэйшы за кліматычную норму і адпавядаць значэнням сакавіка", - растлумачыла Святлана Рыбакова.

У бліжэйшыя суткі, 21 лютага, пад уплывам актыўных атмасферных франтоў атлантычнага цыклону, які будзе перамяшчацца па поўначы Еўропы, у многіх раёнах краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, больш інтэнсіўныя ападкі чакаюцца ўначы па Віцебскай вобласці. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень па паўднёвым захадзе чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4, удзень будзе 2-8 градусаў цяпла.

У сераду, 22 лютага, следам за франтамі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць паветраная маса са Скандынавіі, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, удзень па захадзе будзе пераходзіць у дождж). Чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Удзень па захадзе краіны захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2, па Віцебскай вобласці пры праясненнях паветра пахаладнее да 6 градусаў марозу, удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4, па паўднёвым захадзе - да 6 градусаў цяпла.

У чацвер, 23 лютага, чарговая сістэма франтальных раздзелаў прынясе ў многія раёны краіны ападкі (дождж, мокры снег), уначы і раніцай - слабы галалёд. На большай частцы тэрыторыі Беларусі зноў чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу па паўночным усходзе да 4 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны, удзень чакаецца ад нуля да плюс 6 градусаў.

У пятніцу, 24 лютага, захаваецца няўстойлівае цёплае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца слабы туман, галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень прагназуецца 1-7 градусаў цяпла, па поўдні краіны слупкі тэрмометраў узнімуцца да 8-10 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі