Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2018, 12:05

Тэма Года малой радзімы будзе шырока падтрымана беларускімі СМІ

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінінфармам Беларусі распрацаваны план па інфармацыйным суправаджэнні правядзення ў 2018 Года малой радзімы, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Дзяржаўныя СМІ прымуць актыўны ўдзел у яго рэалізацыі. Рыхтуюцца новыя тэматычныя рубрыкі ў друкаваных СМІ, выпуск спецыяльных публікацый і відэасюжэтаў на рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлерадыёканалах.

Спецыяльныя праекты, прысвечаныя Году малой радзімы, у прыватнасці, запланаваны РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" сумесна з Брэсцкім аблвыканкамам - "Вескі, якія знікаюць: апошнія жыхары", з ГА "Белая Русь" - "Край, дзе я жыву", з Магілёўскім аблвыканкамам - "Месца дзеяння" і "Вандроўка патрыётаў".

Газета "СБ. Беларусь сегодня" апублікуе цыкл "Прыцягненне зямлі", прысвечаны творчым праектам, якія рэалізуюць на сваёй малой радзіме вядомыя пісьменнікі, музыканты, мастакі і бізнесмены.

У планах таксама падрыхтоўка цыкла праграм "Малая радзіма вядомых культурных дзеячаў" Белтэлерадыёкампаніяй, канцэрта "Малая радзіма" ў рамках свята "Купалле" ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", праекта пад рабочай назвай "Аб малой радзіме праз лёсы вядомых людзей" ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

На працягу ўсяго года ў эфір будуць выходзіць відэасюжэты і сацыяльныя відэаролікі, прысвечаныя малой радзіме, друкаваныя СМІ будуць публікаваць цыклы матэрыялаў і ствараць "летапіс" роднага краю. Беларускія выдавецтвы выпусцяць шэраг кніг на тэму малой радзімы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі