Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2016, 13:27

Талент і прадпрымальнасць павінны стаць галоўнай рухаючай сілай - дэлегаты Усебеларускага сходу

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чалавек, яго ініцыятыва, талент і прадпрымальнасць павінны стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны, заяўляецца ў звароце пятага Усебеларускага народнага сходу да суайчыннікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сход выказвае вялікую ўдзячнасць беларускаму народу, яго самаадданай працы і клопату аб нашым агульным доме", - таксама адзначана ў звароце.

Дэлегаты заявілі і аб тым, што, нягледзячы на пэўныя складанасці ў эканоміцы, у грамадстве захоўваецца сацыяльна-палітычная стабільнасць. "Наша галоўнае дасягненне - мір, спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, якія мы з гордасцю перадаём новаму пакаленню грамадзян незалежнай Беларусі", - адзначылі ўдзельнікі форуму.

Таксама акцэнт зроблены на тым, што, адобрыўшы асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, дэлегаты адвялі вырашальную ролю чалавечаму капіталу і інавацыям ва ўстойлівым развіцці краіны.

Пры гэтым будзе захавана сацыяльная накіраванасць эканомікі. "Асноўнымі індыкатарамі ў гэтай сферы стануць рост дабрабыту людзей, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, умацаванне здароўя насельніцтва, развіццё сістэмы адраснай сацыяльнай дапамогі", - заяўлена ў дакуменце.

Пяты Усебеларускі народны сход праходзіў у Мінску з 22 па 23 чэрвеня. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 2,5 тыс. чалавек. На форуме збіраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, ваеннаслужачыя, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Дэлегатамі форуму сталі таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў.

На Усебеларускі народны сход былі запрошаны каля 150 гасцей, у тым ліку амаль 100 - з-за мяжы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі