Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2018, 15:44

Своечасовасць выплаты зарплат у Мінску неабходна ўзяць на строгі кантроль - Качанава

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне своечасовасці выплаты заработнай платы ў Мінску неабходна ўзяць на строгі кантроль. Аб гэтым заявіла сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прынялі самыя сур'ёзныя меры, прапанавалі кіраўніку дзяржавы прыцягнуць да адказнасці шэраг кіраўнікоў рэгіёнаў за нясвоечасовую выплату заработнай платы. І там сітуацыя змянілася. У Мінску, на жаль, колькасць прадпрыемстваў, якія не выплачваюць заработную плату, не змяншаецца. Стратныя прадпрыемствы і выплата заработнай платы - тыя напрамкі, якімі павінны займацца мясцовыя органы ўлады", - сказала Наталля Качанава.

Яна даручыла ўзяць пытанне на строгі кантроль. "Калі прадпрыемства з месяца ў месяц мае праблемы з выплатай заработнай платы, значыць, трэба прымаць больш кардынальныя меры да кіраўнікоў", - лічыць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

У цэлым, паводле яе слоў, у горадзе адзначаецца дадатная дынаміка сацыяльна-эканамічнага развіцця, выкананы ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы, і па выніках паўгоддзя нельга дапусціць спаду.

Як праінфармавала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, у сталіцы не выплацілі заработную плату дзевяць арганізацый, з іх чатыры будаўнічай галіны, чатыры - без ведамаснай падпарадкаванасці, адно прадпрыемства, падпарадкаванае Міністэрству прамысловасці. Па запэўненні кіраўнікоў, запазычанасць будзе пагашана да 30 чэрвеня, а ў большасці арганізацый - да 19 чэрвеня.

"Пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Мінгарвыканкаме і камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Інфармацыя аб арганізацыях-даўжніках накіравана ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы, а таксама ў пракуратуру Мінска для прыняцця мер рэагавання. З пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці за нявыплату заработнай платы ва ўстаноўленыя тэрміны прыцягнуты 109 юрыдычных асоб і 99 службовых асоб прадпрыемстваў. У красавіку аб'яўлены вымовы пяці кіраўнікам арганізацый, адзін кіраўнік вызвалены ад займаемай пасады", - адзначыла Жанна Рамановіч.

Прадпрыемствы, якія дапусцілі запазычанасць, знаходзяцца ў стадыі санацыі або банкруцтва. На многіх з іх заработная плата работнікам выплачана ў памеры 1,5 бюджэту пражытачнага мінімуму. Паводле слоў Жанны Рамановіч, на працягу месяца колькасць арганізацый-даўжнікоў змяншаецца, але ў канцы месяца да іх дабаўляюцца новыя прадпрыемствы без ведамаснай падпарадкаванасці. "Гэта сведчыць аб тым, што раённыя адміністрацыі павінны праводзіць работу з усімі арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі раёна", - адзначыла Жанна Рамановіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі