Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2017, 09:01

Створаны электронны каталог інавацыйных прапаноў арганізацый НАН Беларусі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій падрыхтаваў па заказе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі электронны каталог інавацыйных тэхналагічных прапаноў арганізацый НАН. Такая інфармацыя размешчана на сайце НАН, паведамляе БЕЛТА.

Інфармацыя ў каталогу прадстаўлена на рускай і англійскай мовах згодна з класіфікацыяй, прынятай у Еўрапейскай сетцы падтрымкі прадпрымальніцтва і трансферу тэхналогій (Enterprise Europe Network). Каталог уключае інфармацыю аб 258 інавацыйных тэхналагічных прапановах па 17 галінах класіфікацыі і забяспечаны пошукавай сістэмай і модулем анлайн-перакладу больш як на 90 моў.

Анлайн-сэрвіс прызначаны дапамагчы наладжванню сувязей з патэнцыяльнымі партнёрамі для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ўдзелу ў сумесных праектах і прадпрыемствах, а таксама будзе служыць своеасаблівай анлайн-вітрынай для заказчыкаў навукаёмістай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі