Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2018, 19:53

Сцэнарый цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе гатовы да 25 кастрычніка

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сцэнарый цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейсікх гульняў 2019 года будзе гатовы да 25 кастрычніка, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА кампазітар, прадзюсар, народны артыст Расіі Ігар Крутой.

Сёння ў Мінску адбылася цырымонія падпісання дагавора аб супрацоўніцтве паміж Белдзяржфілармоніяй і расійскай кампаніяй "Арт Сіці 5". З беларускага боку подпіс паставіў генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Гарбар, з расійскай - генеральны прадзюсар кампаніі Ігар Крутой.

"Сцэнарый цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года будзе гатовы да 25 кастрычніка. Потым ён будзе дапрацоўвацца ў Мінску на працягу тыдня, магчыма, будуць унесены нейкія змяненні. Што датычыцца таго, колькі часу нам неабходна для падрыхтоўкі да падзеі такога маштабу, то адзначу, што да 27-й Сусветнай летняй Універсіяды ў Казані мы рыхтаваліся два гады, столькі ж да чэмпіянату свету па водных відах спорту ў Казані 2015 года. Чым больш часу ёсць на тое, каб падумаць, усё ўзважыць і падстрахавацца, - тым лепш. Але я ўпэўнены, што нам дастаткова часу да другой палавіны чэрвеня, каб на добрым прафесійным узроўні правесці гэта спартыўнае мерапрыемства", - расказаў Ігар Крутой.

"Любая падзея такога ўзроўню - гэта перш за ўсё адказнасць. Усё будзе адпрацавана ў рэпетыцыйным рэжыме. А потым ужо будуць генеральныя прагоны", - падкрэсліў прадзюсар.

"Арт Сіці 5" прадстаўляе кампанію поўнага цыкла, што рэалізуе правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў "пад ключ" і адказвае за ўсе этапы. За плячамі кампаніі мноства маштабных музычных праектаў, міжнародных культурных, спартыўных мерапрыемстваў, уключаючы цырымоніі адкрыцця і закрыцця такіх праектаў, як 7-я зімовыя Азіяцкія гульні ў Астане ў 2011 годзе, 27-я Сусветная летняя Універсіяда ў Казані ў 2013 годзе, 16-ы Чэмпіянат свету FINA па водных відах спорту ў Казані ў 2015 годзе, музычныя конкурсы "Новая хваля" і "Дзіцячая Новая хваля", тэлепраекты "Песня года", эстрадныя шоу зорак расійскай эстрады. Праекты "Арт Сіці 5" не аднойчы адзначаліся ўзнагародамі і падзякамі ў Расіі і Казахстане.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Больш за 4 тыс. спартсменаў разыграюць 201 камплект медалёў. Атлеты будуць спаборнічаць у 23 дысцыплінах, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту. На мерапрыемстве чакаецца каля 18 тыс. афіцыйных удзельнікаў, спаборніцтвы плануецца трансліраваць на 160 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі