Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2019, 10:37

Стартавыя цэны на права заключэння дагавораў арэнды ўчасткаў у Беларусі могуць быць зніжаны

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разглядаецца магчымасць зніжэння стартавых цэн на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, паведамляе БЕЛТА.

"З дзяржаўнымі органамі і бізнесам прапрацоўваецца пытанне аб магчымасці зніжэння стартавых цэн на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, паколькі шэраг аўкцыёнаў (у працэнтных суадносінах іх даволі шмат) аказваецца першапачаткова нерэзультатыўным, - растлумачыў кіраўнік ведамства. - У сувязі з гэтым бізнес паставіў пытанне аб тым, што рынак у такой сітуацыі сам адрэгулюе канчатковы кошт".

Што датычыцца сістэмы прадастаўлення зямельных участкаў фізічным асобам, то яна працаздольная і будзе працаваць, перакананы Андрэй Гаеў. Разам з тым цяпер прапрацоўваецца пытанне адносна сітуацый, калі з'яўляецца долевы ўласнік - іншаземец, а адным з астатніх уласнікаў участка з'яўляецца грамадзянін Беларусі. "Прапануецца дазволіць знаходжанне зямельных участкаў у прыватнай уласнасці ўсім грамадзянам без выключэння, - сказаў старшыня Дзяржкаммаёмасці. - Такія ж моманты ўзнікаюць і пры правядзенні здзелак з долямі, таму прапануецца даць магчымасць набываць долі на тэрыторыі Беларусі замежным грамадзянам, як і грамадзянам Рэспублікі Беларусь".

Дзяржкаммаёмасць працуе над удасканаленнем уліку дзяржуласнасці. Паводле слоў кіраўніка ведамства, ужо зроблены сур'ёзны крок у фарміраванні адзінай базы, якая прывязана да картаграфічнага інтэрфейсу, аднак неабходна рухацца далей: "Падрыхтаваны праект указа кіраўніка дзяржавы, які дасць магчымасць зрабіць наступны крок: можна будзе пераходзіць да электронных форм складання рознай справаздачнасці, якая сёння складаецца ў папяровым выглядзе, і, па сутнасці, атрымліваць інфармацыю аб прапануемых да ўключэння ў абарот аб'ектах у рэжыме рэальнага часу".

Уносяцца праўкі і ва ўказ, што рэгулюе зямельныя адносіны, каб вырашыць пытанне адносна спынення тэрміновых правоў на зямельныя ўчасткі. Размова ідзе аб тым, каб абавязаць мясцовыя органы ўлады (выканаўчыя камітэты) ажыццяўляць кантроль за заканчэннем тэрмінаў арэнды зямельных участкаў.

Кіраўнік ведамства таксама пракаменціраваў сітуацыю з кампаніяй "РэвіТар Інвест", якая абмяркоўвалася ў час "Вялікай размовы" з Прэзідэнтам. "Мы гэту сітуацыю аналізавалі ў плане праходжання дакументаў для афармлення нерухомай маёмасці, таму што ўсе рэгістрацыі ажыццяўляюцца ў арганізацыях, падпарадкаваных камітэту, і дакументы, якія былі прадстаўлены для рэгістрацыі, адпавядалі заканадаўству ў поўным аб'ёме. Пытанне толькі ў вынясенні рашэнняў мясцовымі органамі ўлады", - сказаў Андрэй Гаеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі