Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2017, 11:46

Спроба прарыву праз дзяржграніцу прадухілена ў раёне пункта пропуску "Аляксандраўка"

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спроба прарыву праз дзяржаўную граніцу прадухілена ў раёне пункта пропуску "Аляксандраўка". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

"У 1.45 20 сакавіка на ўезд у Беларусь з Украіны ажыццёўлена спроба прарыву праз дзяржаўную граніцу ў пункце пропуску "Аляксандраўка" аўтамабіля маркі "Джып". Транспартны сродак збіў шлагбаум, праехаў праз сродак прымусовага прыпынку і, атрымаўшы механічныя пашкоджанні, зрабіў спробу прарыву ўглыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, - праінфармаваў Антон Бычкоўскі. - У мэтах затрымання названага аўтамабіля супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы ў пункце пропуску была прыменена па ім табельная зброя".

У 1.55 аператыўнай групай Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ў непасрэднай блізкасці ад пункта пропуску "Аляксандраўка" ў раёне населенага пункта Габрылееўка Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці з прымяненнем зброі аўтамабіль быў спынены, затрыманы два грамадзяніны, іх асоба ўстанаўліваецца. Паводле існуючай інфармацыі, у аўтамабілі мог знаходзіцца яшчэ адзін невядомы, якога цяпер шукаюць.

У час знешняга агляду аўтамабіля знойдзены пісталет маркі ТТ і два поўныя магазіны, а таксама прадмет, знешне падобны на тратыл з электрадэтанатарамі.

Праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі