Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2018, 11:56

Снег і да 20 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 2 сакавіка

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і да 20 градусаў марозу прагназуецца ў Беларусі 2 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 16-20. Днём будзе 4-9 градусаў ніжэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі