Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2018, 14:54

Скарачэнне дэбіторскай запазычанасці стане важным напрамкам супрацоўніцтва КДК Беларусі і калег з Казахстана

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці стане важным напрамкам сумеснай дзейнасці вышэйшых органаў фінансавага кантролю Беларусі і Казахстана. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, падводзячы вынікі візіту ў Беларусь дэлегацыі Падліковага камітэта па кантролі за выкананнем рэспубліканскага бюджэту Казахстана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некалькі гадоў мы працуем з Падліковым камітэтам Казахстана па праверцы правільнасці залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін у ЕАЭС, - адзначыў Леанід Анфімаў. - У ходзе гэтага візіту дамовіліся таксама аб узаемадзеянні па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці. Гэта патрабуецца сёння ад усіх дзяржаўных органаў, перш за ўсё ад Генпракуратуры і Камітэта дзяржкантролю. Мы ж не можам выйсці на праверку суб'екта гаспадарання, які з'яўляецца рэзідэнтам Казахстана. Таму Падліковы камітэт будзе аказваць падтрымку ў меру сваіх кампетэнцый, каб дэбіторская запазычанасць была пагашана".

Узаемную цікавасць уяўляе барацьба з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі, якія садзейнічаюць арганізацыі ценявога бізнесу ў Беларусі і Казахстане. Камітэты аб'яднаюць намаганні, каб спыняць дзейнасць такіх структур, накіраваную на ўхіленне ад выплаты падаткаў.

"Таксама імпануе, як вядзецца адбор і падрыхтоўка кадраў у калег, выкананне навукова-даследчых работ, звязаных з кантрольнай дзейнасцю. Мы будзем вывучаць вопыт Падліковага камітэта Казахстана, які можа быць карысны пры рэалізацыі норм указа нумар 376 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", - падкрэсліў Леанід Анфімаў.

У сваю чаргу ўдасканаленне беларускага заканадаўства аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці выклікала вялікую цікавасць у прадстаўнікоў Падліковага камітэта Казахстана.

Трохдзённы візіт, арганізаваны з мэтай абмену вопытам і абмеркавання перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, завяршаецца 14 лютага. Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам КДК, калегі з Казахстана азнаёміліся з работай яго структурных падраздзяленняў, удзяліўшы асаблівую ўвагу павышэнню эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці. Таксама госці пабывалі ў Парку высокіх тэхналогій, на буйных прадпрыемствах Беларусі.

Падліковы камітэт з'яўляецца вышэйшым органам дзяржаўнага аўдыту і фінансавага кантролю Казахстана. Супрацоўніцтва вышэйшых органаў фінансавага кантролю Беларусі і Казахстана ажыццяўляецца як на двухбаковай, так і шматбаковай аснове (у рамках ЕАЭС, Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў - удзельніц СНД, міжнародных арганізацый INTOSAI, EUROSAI ).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі