Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2019, 16:57

Сярэдні памер працоўных пенсій з 1 мая складзе Br411,5

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку пераразліку з 1 мая сярэдні памер працоўных пенсій складзе Br411,5, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - Br418,4, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 23 красавіка 2019 года нумар 156 "Аб павышэнні пенсій" з 1 мая ў Беларусі будуць пераразлічаны працоўныя пенсіі.

У Мінпрацы падкрэслілі, што памер (працэнт) павелічэння пенсіі ў выніку пераразліку ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу работы і велічыні заработку да звароту за пенсіяй, а таксама ўстаноўленых да пенсіі надбавак, павышэнняў і даплат.

Пры гэтым надбаўкі, павышэнні і даплаты па названай падставе не пераразлічваюцца. Гэтыя выплаты павялічваюцца пры росце бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі