Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2018, 19:11

Сярэдні памер пенсій са жніўня складзе Br364,2 - Мінпрацы

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдні памер пенсій у Беларусі са жніўня складзе Br364,2, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Прэзідэнт Беларусі 17 ліпеня падпісаў указ нумар 278 "Аб павышэнні пенсій", які прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы з 1 жніўня 2018 года. "У выніку пераразліку з гэтай даты памеры працоўных пенсій павялічацца па ацэнцы на 10 працэнтаў. Сярэдні памер пенсій складзе Br364,2, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - Br374,33", - адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны.

Папярэдні пераразлік працоўных пенсій праводзіўся ў маі бягучага года. Тады іх памер вырас у сярэднім на 5,3 працэнта.

Адначасова з пераразлікам працоўных пенсій у сувязі з павелічэннем сярэдняй зарплаты будуць пераразлічаны памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак да пенсій, павышэнняў асобным катэгорыям пенсіянераў, даплат атрымальнікам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія абслугоўваюцца ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. На сумы гэтых выплат уплывае павелічэнне памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

У выніку пераразліку ў сувязі з павелічэннем БПМ мінімальны памер пенсіі па ўзросце (назначаецца асобам, якія маюць стаж 25 і 20 гадоў у мужчын і жанчын) з улікам устаноўленай даплаты (у памеры 20 працэнтаў сярэдняй заработнай платы для вылічэння працоўных пенсій) з 1 жніўня складзе Br207,43.

Пры гэтым у міністэрстве падкрэслілі, што памер (працэнт) павелічэння пенсіі ў выніку пераразлікаў (пераразліку) у кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу і велічыні заработку да звароту за пенсіяй, а таксама налічаных да пенсіі надбавак, павышэнняў і даплат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі