Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2018, 09:05

Сянько пракаменціраваў тэму транспартных чэргаў у пунктах пропуску

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" пракаменціраваў тэму перыядычна ўзнікаючых транспартных чэргаў у пунктах пропуску, паведамляе БЕЛТА.

"Не без збояў бывае і ў нас (з беларускага боку. - Заўвага БЕЛТА). Быў збой на мінулым тыдні, звязаны з нацыянальнай аўтаматызаванай сістэмай электроннага дэкларавання тавараў. Але часцей бываюць збоі ў нашых калег па літоўскім напрамку. З польскім нядрэнна: сёння нават у пікавыя гадзіны ў нас невялікія чэргі збіраюцца, і яны даволі хутка ідуць", - расказаў Юрый Сянько.

Паводле яго слоў, масла ў агонь часам падліваюць прадстаўнікі СМІ. Напрыклад, могуць прасумаваць усе грузавыя транспартныя сродкі, якія па перыметры краіны стаяць у чэргах, і атрымліваецца значная лічба. "Я з такім жа поспехам прапаную падлічыць, колькі ў нас часам у гіпермаркетах стаіць па ўсёй краіне пакупнікоў. Гэта таксама будзе ўражальная лічба, але ніхто ж гэтага не робіць", - адзначыў старшыня ДМК.

Юрый Сянько дадаў, што ў кожным пункце пропуску ёсць нейкія нюансы, аднак і пагранічная, і мытная службы імкнуцца максімальна аператыўна рэагаваць на часам узнікаючыя праблемныя моманты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі