Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2018, 16:26

Сівак не бачыць вострай неабходнасці даціраваць лаўкостары

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр транспарту Беларусі Анатоль Сівак не бачыць вострай неабходнасці даціраваць лаўкостары ў Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Анатоль Сівак звярнуў увагу, што адносна неабходнасці прыходу лаўкостараў у Беларусь ёсць розныя пункты гледжання, у тым ліку ёсць пэўныя даручэнні ў адрас Мінтранса. "Але як міністр я не бачу аргументаў, каб даціраваць такія перавозкі", - сказаў ён.

Разам з тым міністр адзначыў: "У чэрвені гэтага года на ўзроўні міністэрства была прынята праграма развіцця рэгіянальных аэрапортаў, у якой прапісана, што гродзенскі аэрапорт абавязаны прыняць меры, каб туды паляцела лаўкост-кампанія". Анатоль Сівак падкрэсліў, што размова аб якіх-небудзь датацыях у гэтым выпадку не ідзе.

Паводле інфармацыі міністра, губернатар рэгіёна правёў некалькі сустрэч з прадстаўнікамі лаўкостараў, нядаўна адбылася такая сустрэча ва ўрадзе з удзелам Мінтранса.

Як заўважыў Анатоль Сівак, вырашэнне пытання аб прыходзе ў Беларусь лаўкостараў залежыць не толькі ад нашай краіны: у кампаній існуюць пэўныя патрабаванні, якія не заўсёды можна выканаць. У прыватнасці, размова ідзе аб запаўняльнасці рэйсаў і рэгулярнасці палётаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі