Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2017, 14:51

Сіноптыкі прагназуюць на гэтым тыдні кароткачасовае пахаладанне

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовае пахаладанне, дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца нядоўгае пахаладанне, дажджы, навальніцы і парывісты вецер", - сказаў сіноптык.

У аўторак умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ноччу будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, удзень выявіцца ўплыў атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Ноччу будзе пераважна без ападкаў. Днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы, моцныя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, днём магчымы парывы да 14 м/с, месцамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16, удзень - 23-29 градусаў.

У сераду праз Беларусь будзе праходзіць чарговы атмасферны фронт з Балтыйскага мора, услед за якім пачне паступаць больш свежая паветраная маса і прынясе на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы з навальніцамі і парывісты вецер. Ноччу будзе 10-16 вышэй за нуль, па паўночным захадзе - плюс 7-9. Днём прагназуецца ад плюс 16 па поўначы да плюс 25 градусаў па поўдні краіны.

У чацвер надвор'е будзе вызначаць няўстойлівая, вільготная паветраная маса з Балтыкі. Ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах, днём пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13, удзень - 16-23 цяпла.

Далей з паўднёвага захаду Еўропы будзе паступаць больш цёплае, але па-ранейшаму насычанае вільгаццю паветра, а тэмпература зноў пачне павышацца. У пятніцу і суботу ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу будзе 6-13 градусаў, днём - 16-23. Па паўднёвым захадзе ўначы - плюс 14-16, удзень - 24-26 градусаў.

У нядзелю ноччу будзе пераважна без ападкаў. Днём у асобных раёнах, у асноўным па заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Уначы тэмпература паветра складзе 7-14 вышэй за нуль, удзень - 18-25, па поўдні - да 27 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі