Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 красавіка 2017, 18:47

Шуневіч расказаў, як у Беларусі будзе дзейнічаць сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у гутарцы з журналістамі растлумачыў, якім чынам будзе дзейнічаць у Беларусі рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка ведамства, каардынаваць работу сістэмы маніторынгу будзе МУС. Яна аб'яднае камеры і спецыяльныя дэтэктары па ўсёй краіне, тым самым дазволіць павялічыць магчымасці адпаведных структур па забеспячэнні грамадскай бяспекі і аператыўным рэагаванні на розныя негатыўныя з'явы. "Мы будзем атрымліваць сігнал пра нейкае здарэнне ў цэнтр і перадаваць яго непасрэдна выканаўцу - напрыклад, у райаддзел МУС, МНС або ў хуткую дапамогу", - заўважыў Ігар Шуневіч.

У ідэале сістэма маніторынгу выглядае наступным чынам: у цэнтральным апараце сканцэнтраваны ўсе дзяжурныя службы органаў, якія забяспечваюць грамадскую бяспеку і жыццядзейнасць людзей. Напрыклад, там знаходзяцца дзяжурныя службы МУС, МНС, Камітэта дзяржбяспекі, хуткай дапамогі. Пры гэтым існуе глабальная сістэма відэаманіторынгу грамадскай бяспекі па ўсёй краіне. Даныя з відэакамер ідуць у цэнтр, аператары рэгіструюць розныя правапарушэнні, надзвычайныя здарэнні і перадаюць у службы на месцах інфармацыю для рэагавання. "Такая сістэма прымяняецца ў многіх краінах, мы ўжо ездзілі і глядзелі, як яна працуе. Безумоўна, гэта эканомія сіл і сродкаў, - заўважыў Ігар Шуневіч. - Але эфектыўнасць, скорасць рэагавання павялічваецца ў разы".

На пытанне аб тым, калі ў Беларусі можа быць уведзена ў дзеянне рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі, міністр не смог адказаць, аднак удакладніў, што на яе распрацоўку і рэалізацыю спатрэбіцца ад двух да трох гадоў. "Сёння лакальныя сеткі працуюць ужо, мы не на голым месцы гэту сістэму будуем. Ужо больш за 7 тыс. аб'ектаў відэакамерамі аснашчаны, нам трэба іх у адну сетку зацыкліць і аснасціць новымі відэакамерамі тыя аб'екты, якія належыць", - дадаў Ігар Шуневіч.

Пры гэтым, паводле яго слоў, адпадае неабходнасць у дадатковых супрацоўніках, паколькі працэс будзе аўтаматызаваны.

Як паведамлялася, перспектывы стварэння ў Беларусі рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі абмяркоўваліся 27 сакавіка ў Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы прыняў прапанову аб тым, што такая сістэма дарэчы і неабходна ў любой цывілізаванай дзяржаве, і даручыў дадаткова прапрацаваць шэраг аспектаў, звязаных з практычнай рэалізацыяй праекта, у тым ліку з выбарам аператара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі