Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2019, 15:43

Шуневіч: нельга дапусціць ідэалагічнага вакууму ў сілавых ведамствах

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нельга дапусціць утварэння ідэалагічнага вакууму ў сілавых ведамствах. Такое меркаванне выказаў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч па выніках праведзенай канферэнцыі ідэалагічных апаратаў сілавых ведамстваў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт МУС.

Навукова-практычная канферэнцыя ідэалагічных апаратаў дзяржорганаў сілавога блока адбылася ў Акадэміі МУС. З дакладамі выступілі прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Мінабароны, Дзяржпагранкамітэта, МНС і Дзяржаўнага мытнага камітэта, а таксама Інстытута нацыянальнай бяспекі.

Як адзначыў Ігар Шуневіч, такія сустрэчы даюць магчымасць разабраць надзённыя пытанні і прыйсці да іх вырашэння. "Мы вельмі дакладна разумеем, што любы вакуум вельмі хутка запаўняецца чымсьці непрыглядным, а ідэалагічны вакуум тым больш. Таму мы павінны не дапусціць ідэалагічнага вакууму як мінімум у сваіх ведамствах", - сказаў міністр.

Удзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з ажыццяўляемай на гэты час дзейнасцю ідэалагічных апаратаў, у тым ліку актуальнымі напрацоўкамі ў названай галіне. З улікам росту рызык, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы рэспублікі ў інфармацыйнай сферы падкрэслівалася важнасць адзінага бачання мэт і задач, а таксама вызначэння шляхоў каардынацыі намаганняў па нейтралізацыі і мінімізацыі шкоды ад дэструктыўных уплываў. Відавочная неабходнасць прадаўжаць пастаяннае ўдасканаленне работы па фарміраванні ўстойлівасці супрацоўнікаў сілавога блока да негатыўнага інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння. У прыярытэце ідэалагічных апаратаў павінна быць стварэнне бяспечнай унутранай і знешняй інфармацыйнай прасторы Беларусі. Гэта немагчыма без кансалідаванага падыходу і цеснага міжведамаснага ўзаемадзеяння для своечасовага процідзеяння недакладным і скажоным звесткам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі