Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2017, 17:47

Штамп аб тэхаглядзе дазволілі пераносіць пры куплі аўто - пастанова Саўміна

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У палажэнне аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху ўнесены змяненні. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 933 ад 6 снежня 2017 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Дакументам скарэкціраваны пералік выпадкаў, пры якіх работнік УП "Белтэхагляд" пераносіць адзнаку ў дакумент (сертыфікат) аб праходжанні дзяржтэхагляду. Так, адзнака пераносіцца пры ўнясенні змяненняў у пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхпашпарт), пры выдачы дубліката пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку, а таксама пры выдачы новага дакумента (сертыфіката) аб праходжанні дзяржтэхагляду. Адзнака пераносіцца таксама пры дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку новым уласнікам у перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Асноўная ўмова для пераносу гэтай адзнакі - пацвярджэнне факта выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі