Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2024, 15:28

"Шмат раней невядомых звестак". Генпракуратура аб зняцці грыфа сакрэтнасці з ваенных дакументаў

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крымінальныя справы - важная крыніца архіўнай інфармацыі пры расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, заявіў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" намеснік начальніка ўпраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры - намеснік кіраўніка следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа Сяргей Шыкунец.

"Як толькі скончылася Вялікая Айчынная вайна, сталі прыцягваць да крымінальнай адказнасці здраднікаў Радзімы. "Здраднік Радзімы" - тады быў самы хадавы артыкул у Крымінальным кодэксе, і намі ўжо ў час следства вывучана больш за 40 тыс. такіх крымінальных спраў па ўсёй краіне, у тым ліку недзе і грыф сакрэтнасці знялі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, - расказаў Сяргей Шыкунец. - Дык вось, у гэтых крымінальных справах, акрамя інфармацыі пра таго ці іншага злачынца, здрадніка, змешчана вельмі шмат раней невядомых звестак, якія не атрымалі шырокай вядомасці пасля заканчэння вайны, г.зн. пэўная інфармацыя, якая так і захоўвалася ў матэрыялах крымінальнай справы".

Вельмі каштоўная крыніца інфармацыі - паказанні жывых сведак. "У асноўным, гэта ўжо глыбокія старцы. Падлетак, які мог рэальна ацэньваць сітуацыю ў час Вялікай Айчыннай, - цяпер яму 90 гадоў у сярэднім. Вельмі шмат людзей у разважным розуме, памятаюць дэталі. Здавалася б, 80 гадоў пражыў чалавек пасля гэтага, у сабе ўнутры гэта трымаў, і калі размаўляеш з такімі людзьмі, глядзіш ім у вочы, а там - такі боль. Людзі пекла перажылі, а потым нанава выбудавалі краіну. І, вядома, вельмі сумна, калі гэтыя людзі цяпер бачаць, што робіцца за перыметрамі нашай краіны, што нацызм, фашызм спрабуе падняць галаву", - адзначыў намеснік начальніка.

"Аб'ём работы наперадзе яшчэ вялікі. Я вам скажу так - будзем расследаваць столькі, колькі спатрэбіцца. Адна з мэт расследавання - прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да генацыду", - падкрэсліў Сяргей Шыкунец.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі