Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2016, 16:53

Шчоткіна: сельская моладзь Беларусі мае шмат талентаў

21 кастрычніка, Мінская вобласць /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Сельская моладзь Беларусі мае шмат талентаў. Аб гэтым заявіла сёння журналістам у час фіналу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар вёскі" намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе маладыя сем'і, якія ўдзельнічаюць у сённяшнім мерапрыемстве, - пераможцы. Мяне здзівіла, што ўсе спяваюць, усе танцуюць, уключаючы дзяцей. Яны маюць шмат талентаў. І шыюць, і вяжуць, і вышываюць. Гэта сапраўды фундамент нашай краіны. Пакуль у нас ёсць такая цудоўная моладзь, мы можам жыць спакойна і ўпэўнена. Пакуль ёсць такія людзі, мы будзем працвітаць, будзем рухацца наперад", - упэўнена Мар'яна Шчоткіна.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыла, што цяпер некаторыя маладыя людзі пераязджаюць з гарадоў у сельскую мясцовасць, жадаюць жыць у сваіх дамах, займацца будаўніцтвам і асабістым падворкам.

Фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар вёскі" праходзіць сёння ў Мінскай вобласці. Галоўныя героі папулярнага маладзёжнага праекта - шэсць беларускіх сем'яў з розных куткоў Беларусі. Усе яны перамаглі ўжо ў раённых і абласных этапах праекта, цяпер разам са сваімі дзецьмі яны спаборнічаюць за тытул "Уладар вёскі - 2016" у творчых і сельскагаспадарчых конкурсах.

Арганізатарам "Уладара вёскі" выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Белаграпрамбанка, а таксама Беларускага саюза жанчын.

Конкурс "Уладар вёскі" стартаваў у Глыбоцкім раёне 6 мая 2007 года. У 2008-м маладзёжная ініцыятыва была падтрымана на рэспубліканскім узроўні. Праект атрымаў пастаянную прапіску ва ўсіх рэгіёнах краіны. З гэтага часу ён стаў традыцыйным і рэалізуецца як рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект, галоўная мэта якога - садзейнічанне замацаванню маладых сем'яў у вёсцы, умацаванне інстытута сям'і, развіццё гістарычных, культурных і сямейных каштоўнасцей, традыцый беларускай вёскі, далучэнне моладзі ў вёсцы да здаровага ладу жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі