Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2018, 11:21

Сезон палявання на балотную і вадаплаўную дзічыну адкрыецца ў Беларусі 11 жніўня

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сезон палявання на балотную і вадаплаўную дзічыну адкрыецца ў Беларусі 11 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

З 11 жніўня па 9 снежня ў светлы час сутак дазволена паляванне на балотную і вадаплаўную дзічыну (акрамя гусей), а таксама на вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку, фазана.

Дазволеныя спосабы палявання: ружэйны з падыходу, з засады, з пад'езду з маламерных суднаў. Пры гэтым можна выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам. Таксама дапускаецца паляванне з дапамогай паляўнічых сабак усіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў, і выкарыстанне маламерных суднаў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі