Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2024, 15:19

Сергяенка: у работу са зваротамі грамадзян уключаны ўсе дзяржаўныя органы

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання, кіраўнікамі Пастаянных камісій прадоўжана работа па прыёме грамадзян як у рэгіёнах, так і непасрэдна ў Мінску, - сказаў Ігар Сергяенка. - Можна ўмоўна выдзеліць некалькі напрамкаў, пытанняў, з якімі грамадзяне прыходзяць на прыёмы да дэпутатаў. Частка пытанняў звязана з вырашэннем тэм, якія непасрэдна маюць адносіны да работы мясцовых органаў улады. Гэта добраўпарадкаванне дарог, пытанні дачных кааператываў, а таксама іншыя, якія з-за пэўных абставін не вырашаюцца своечасова. Некаторыя пытанні маюць зацягнуты характар. Трэба адзначыць, што гэта дрэнна, калі чалавек не можа вырашыць пытанне на месцах, і яно паднімаецца ўсё далей і далей, і потым цаной неймаверных намаганняў усё вырашаецца. Павінен быць адзіны падыход на ўсіх узроўнях улады".
Паводле яго слоў, другі блок пытанняў звязаны з нязгодай грамадзян з судовымі рашэннямі. "Мы не ўмешваемся ў судовыя рашэнні, гэта не наша кампетэнцыя, - адзначыў спікер. - Шэраг пытанняў звязаны з вырашэннем міжасобасных спрэчак, асабліва ў дачных і жыллёвых кааператывах. Высечка прылеглых масіваў, вызначэнне межаў участкаў - гэтыя пытанні таксама павінны вырашацца на месцах".
"У работу са зваротамі грамадзян уключаны ўсе дзяржаўныя органы: і мясцовыя, і рэспубліканскага ўзроўню, міністэрствы, Нацыянальны сход. Вялікі аб'ём работы, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Такія прыёмы карысныя, і сёння нашы дэпутаты працуюць у акругах, прымаюць удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца мясцовымі органамі, вядуць прыём грамадзян. Гэта зваротная сувязь з насельніцтвам, дзякуючы якой адчуваеш рытм і пульс жыцця краіны. Так, неабходна гэту інфармацыю ацэньваць, выдзяляць рацыянальнае. І па магчымасці дапамагаць людзям. Але ў гэтай рабоце мы павінны дзейнічаць разам - і рэспубліканскія, і мясцовыя органы".-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі