Сцяг Серада, 15 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2024, 16:43

Сергяенка: дэпутатам вельмі важна атрымаць зваротную сувязь ад насельніцтва

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутатам вельмі важна атрымаць зваротную сувязь ад насельніцтва, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час рабочай нарады з дэпутатамі па пытаннях арганізацыі работы ў выбарчых акругах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Акрамя інфармацыйна-растлумачальнай работы, нам таксама вельмі важна атрымаць зваротную сувязь ад насельніцтва. Адчуць гэту сувязь чарговы раз. Мы павінны стаць, як сказаў Прэзідэнт, барометрам грамадскіх адносін, - адзначыў Ігар Сергяенка. - У ходзе сустрэч з працоўнымі калектывамі, выбаршчыкамі неабходна самым адказным чынам падысці да вывучэння ацэнак людзей аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, грамадска-палітычнай, а таксама праблемных пытаннях, якія найбольш хвалююць грамадзян".

Гэта павінен быць своеасаблівы зрэз грамадскага меркавання, але ўжо вачамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дадаў спікер. "Нагадваю, што пасля прыезду з акругі кожны дэпутат павінен будзе прадставіць адпаведную інфармацыю. Мы больш дэталёва потым спынімся, па якіх напрамках. Атрыманая інфармацыя, упэўнены, будзе служыць зыходным пунктам для аналітычнай дзейнасці непасрэдна ў Палаце прадстаўнікоў, для выкарыстання ў заканатворчасці, калі мы ўбачым, што ў гэтым ёсць рэальная неабходнасць сёння або ў далейшым, а таксама для інфармавання кіраўніка дзяржавы", - падкрэсліў ён.

"Яшчэ адна важная задача ў ходзе сустрэч з выбаршчыкамі - гэта інфармаванне аб нашай заканатворчай дзейнасці. Вы павінны валодаць інфармацыяй па законапраектах, якія знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў на бягучы момант і могуць выклікаць найбольшы рэзананс і інтарэс у грамадзян", - заявіў Ігар Сергяенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі