Поўная версія

Семінары па растлумачэнні норм дэкрэта нумар 7 у будаўніцтве пройдуць у лютым ва ўсіх абласцях Беларусі

Грамадства 12.02.2018 | 18:37

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам правядзе ў лютым семінары па растлумачэнні норм дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

"У час сустрэч усім зацікаўленым прадстаўнікам бізнес-супольнасцей будуць дадзены растлумачэнні новаўвядзенняў, якія датычацца сферы будаўніцтва. Сярод галоўных новаўвядзенняў - спрашчэнне працэдуры закупак і правядзення экспертызы", - растлумачылі ў прэс-службе.

У Брэсцкай вобласці семінар запланаваны на 13 лютага, у Гродзенскай вобласці - на 14 лютага, у Гомельскай - на 16 лютага, у Віцебскай - на 20 лютага, у Магілёўскай - на 21 лютага. У Мінску семінар пройдзе 26 лютага.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія