Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 снежня 2017, 09:53

Савет Рэспублікі Беларусі прыняў да ведама дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі Беларусі 19 снежня на пасяджэнні прыняў да ведама дэкрэт нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэкрэт, падпісаны Прэзідэнтам 23 лістапада, прапануе мінімізаваць умяшанне дзяржавы ў работу суб'ектаў гаспадарання. Адначасова дакумент узмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу і яго адказнасць за бяспечную работу, адзначыў, прадстаўляючы дакумент сенатарам, міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

У дэкрэце вызначаны асноўныя прынцыпы ўзаемадзеяння дзяржавы з юрыдычнымі асобамі і ІП. У іх ліку міністр назваў прэзумпцыю добрасумленнасці суб'ектаў гаспадарання, самарэгуляванне бізнесу, прыярытэтную накіраванасць кантралюючых і наглядных органаў на прафілактыку правапарушэнняў, суразмернасць пакарання характару ўчыненага парушэння.

Уладзімір Зіноўскі дадаў, што дэкрэтам уводзіцца паведамляльны парадак для пачатку найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці. Размова ідзе аб бытавых, турыстычных, сацыяльных паслугах, дзейнасці ў сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і багажу, вытворчасці прадукцыі, будматэрыялаў і гэтак далей. Дзеянне дакумента ахоплівае сферы, у якіх сканцэнтравана каля 95 працэнтаў малога і сярэдняга бізнесу. Цяпер для занятку гэтымі відамі дзейнасці дастаткова будзе падаць адзінае паведамленне ў выканкам праз службу "Адно акно" (дапускаецца паштовае адпраўленне з паведамленнем аб уручэнні) або з дапамогай партала электронных паслуг. На наступны дзень ужо можна будзе займацца заяўленым відам дзейнасці.

Дэкрэтам таксама зацверджаны агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і ветэрынарыі да размяшчэння, уладкавання, абсталявання, утрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў, ізаляваных памяшканняў. Гэтыя патрабаванні максімальна сістэматызаваны і скарочаны. Яны будуць з'яўляцца абавязковымі для выканання ўсімі суб'ектамі пры ажыццяўленні эканамічнай дзейнасці.

Адначасова дэкрэт устанаўлівае адміністрацыйную адказнасць кіраўніка за забеспячэнне нармальнай работы прадпрыемства. У прыватнасці, за непрыняцце ім неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасці прадпрыемства, што прывяло да шкодных наступстваў, калі няма прыкмет злачынства або іншага адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжаны штраф ад 10 да 200 базавых велічынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі