Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2024, 16:27

Савет Рэспублікі адобрыў законапраект па пытаннях Следчага камітэта

Фота з архіва
Фота з архіва
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі на пасяджэнні першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адобрыў праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях Следчага камітэта", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання парадку прадастаўлення Следчаму камітэту паўнамоцтваў на апрацоўку персанальных даных, штогадовага дэкларавання даходаў і маёмасці супрацоўнікамі Следчага камітэта, прыёму на службу ў названы камітэт, на ўдакладненне статусу курсанта Следчага камітэта.

Сярод асноўных новаўвядзенняў: прадастаўленне паўнамоцтваў Следчаму камітэту ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі без згоды фізічных асоб атрымліваць звесткі з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), якія змяшчаюць персанальныя даныя, і мець доступ, у тым ліку аддалены, да гэтых рэсурсаў (сістэм); павелічэнне гранічнага ўзросту прыёму на службу ў Следчы камітэт з 25 да 28 гадоў; прадастаўленне грамадзянам, прынятым (залічаным) ва ўстанову вышэйшай адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў для атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях для Следчага камітэта, статусу супрацоўніка Следчага камітэта; выключэнне абавязку ў асоб радавога і малодшага начальніцкага складу Следчага камітэта штогод прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі