Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2019, 12:51

Саўмін устанавіў парадак вызначэння буйнога памеру наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 9 верасня 2019 года нумар 606 устаноўлены буйны памер наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў для мэт артыкулаў 327, 328 і 328-1 Крымінальнага кодэкса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам вызначана, што пры наяўнасці ў субстанцыі двух і больш наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў прымяняецца значэнне буйнога памеру наркатычнага сродку або псіхатропнага рэчыва, для якога ўстаноўлена больш строгая мера дзяржаўнага кантролю.

Для гатовых дазіраваных лекавых сродкаў, якія знаходзяцца ў закрытых першасных заводскіх упакоўках і маюць у сваім саставе асабліва небяспечныя наркатычныя сродкі і псіхатропныя і (або) небяспечныя псіхатропныя рэчывы, дазволеныя да кантралюемага абароту незалежна ад іх колькаснага ўтрымання (канцэнтрацыі), буйным памерам з'яўляецца колькасць, якая перавышае 90 адзінак дазіраванай лекавай формы.

Устаноўлены таксама асаблівасці вызначэння буйнога памеру адносна наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, прадстаўленых у іншых формах і станах.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі