Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2017, 13:44

Рыжанкоў: выязныя прыёмы грамадзян паказваюць, чым жыве рэгіён і як працуе мясцовая ўлада

22 верасня, Петрыкаў /Кар. БЕЛТА/. Выязныя прыёмы грамадзян паказваюць, чым жыве рэгіён і як працуе мясцовая ўлада. Аб гэтым заявіў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў па выніках прыёму грамадзян у Петрыкаўскім райвыканкаме.

Максім Рыжанкоў звярнуў увагу на тое, што праблема кожнага чалавека заслугоўвае пільнай увагі, паколькі менавіта чалавек з яго правамі і інтарэсамі з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю краіны. А выязныя прыёмы даюць магчымасць убачыць, чым жыве краіна. "Гэта добрая магчымасць зрабіць аналіз таго, што адбываецца ў грамадстве, якімі праблемамі жыве той ці іншы рэгіён і, адпаведна, зрабіць вывад аб рабоце органаў мясцовай улады", - адзначыў ён.

На прыёме грамадзян узнімаліся пытанні няякаснага рамонту даху, прыватызацыі жылля, незаконнага звальнення і інш. Усе звароты ўзяты на кантроль.

Напярэдадні першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта правёў прыём грамадзян у Жыткавіцкім раёне. Акрамя прыёму ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах, Максім Рыжанкоў наведаў шэраг важных сацыяльных і турыстычных аб'ектаў, некаторыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Ён таксама пабываў у шэрагу ўстаноў адукацыі, дзе азнаёміўся з вучэбным працэсам і вырашэннем пытанняў па арганізацыі харчавання вучняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі