Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2019, 15:56

Рыжанкоў: магазін "Светач" - утульнае месца ў цэнтры Мінска, дзе жыве кніга

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магазін "Светач" - гэта ўтульнае месца ў цэнтры Мінска, дзе жыве кніга, заявіў на цырымоніі адкрыцця абноўленага магазіна першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я нарадзіўся і жыў недалёка ад месца, дзе размешчаны "Светач", таму магазін быў адным з маіх любімых. У маім жыцці кніга заўсёды займала вялікае месца, і, прачытаўшы ўсё, што было ў дамашняй бібліятэцы, я ішоў у кнігарню. Вельмі рады сённяшняй падзеі - адкрыццю сучаснага кніжнага магазіна ў стылі хай-тэк", - сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Ён адзначыў, што змяненне "Светача" дае чытачу новыя магчымасці. "Сёння тут ёсць цудоўная мультымедыйная апаратура, якая дае магчымасць знайсці любую кнігу і аўтара, калі ён ёсць у магазіне, або падказаць, у якім магазіне сеткі "Белкніга" яе можна набыць", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, магазін стане прасторым утульным месцам для пісьменнікаў, якія змогуць спакойна сустрэцца з чытачамі, прадставіць сваю творчасць, правесці прэзентацыю. "Гэты будынак стане жамчужынай культурнага жыцця сталіцы і ўсёй краіны. Радасна, што з моманту з'яўлення ідэі рэканструкцыі магазіна да яе рэалізацыі прайшло мала часу - ледзь больш як год. Сёння мы можам ганарыцца гэтым цудоўным месцам у цэнтры Мінска, дзе жыве кніга", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі