Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2019, 11:40

Румас сустрэўся з членамі спартыўнай дэлегацыі Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас сустрэўся з членамі спартыўнай дэлегацыі Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях у Вёсцы атлетаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хочацца пажадаць усім удачы. Мы ўсе будзем за вас балець. Для вас гэта знакавае спаборніцтва, вы да яго доўга рыхтаваліся, і мы спадзяёмся ўбачыць вас на п'едэстале. Таму ўдачы вам і спартыўнага шанцавання", - сказаў Сяргей Румас.

Беларускія спартсмены пацікавіліся ў прэм'ер-міністра, якім відам спорту ён аддае перавагу. "Два віды спорту засталіся, якімі я займаюся, раней было больш. Я гуляю ў тэніс і плаваю. Раней у хакей гуляў. Добрыя віды спорту, усім раю", - адзначыў ён.

Сяргей Румас таксама наведаў паліклініку і сталовую Вёскі спартсменаў. Дарэчы, для атлетаў, якія ў дні II Еўрапейскіх гульняў будуць святкаваць дзень нараджэння, падрыхтаваны салодкі сюрпрыз у выглядзе торта са свечкамі.

Спартыўная дэлегацыя Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях прадстаўлена ў 23 дысцыплінах па 15 відах спорту. Яе колькасць - 389 чалавек, з іх 220 спартсменаў. Дэлегацыя размешчана ў інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па вулічы Чурлёніса з 5 па 25 паверх паўночнага прамяня будынка. У распараджэнні дэлегацыі знаходзіцца 186 нумароў. Паўночны прамень будынка выбраны з улікам магчымых гарачых і сонечных умоў надвор'я, ён найменш падпадае пад уздзеянне сонца.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Нашы спартсмены прымуць удзел у такіх дысцыплінах, як акрабатыка спартыўная, аэробіка спартыўная, бадмінтон, баскетбол 3x3, бокс, барацьба вольная, барацьба жаночая, барацьба грэка-рымская, веласіпедны спорт шаша, веласіпедны спорт трэк, гімнастыка спартыўная, гімнастыка мастацкая, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, скачкі на батуце, самба, стральба з лука, стральба кулявая, стральба стэндавая, тэніс настольны, футбол пляжны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі