Поўная версія

Рух на частцы пр. Машэрава будзе часова абмежаваны з-за падрыхтоўкі да Дня Незалежнасці

Грамадства 04.06.2018 | 10:52

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух на частцы пр. Машэрава ў Мінску будуць часова абмяжоўваць з-за падрыхтоўкі да Дня Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Рух транспартных сродкаў, у тым ліку і грамадскага транспарту, па пр.Машэрава на ўчастку ад вул. Даўмана да пр. Пераможцаў з 21.00 да 23.00 абмяжуюць 4, 7, 11, 14, 18, 21 і 25 чэрвеня. Зроблена гэта будзе ў сувязі з правядзеннем падрыхтоўчых мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці - трэніровак зводнай роты ганаровай варты.

Таксама 5 чэрвеня з 05.30 да 05.50 будзе абмежаваны рух па ўнутраным кальцы МКАД на адрэзку ад вул. Скарыны да вул. Байкальскай, а 7 чэрвеня з 20.00 да 20.30 рух абмяжуюць па знешнім кальцы МКАД ад вул. Байкальскай да вул. Скарыны.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям улічваць гэту інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія