Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2018, 12:07

Рэзкае пахаладанне прагназуецца ў Беларусі 16 сакавіка

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзкае пахаладанне чакаецца ў Беларусі 16 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па поўдні Беларусі пройдзе невялікі снег. На дарогах магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні 4-9 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу (пры праясненнях па паўночным усходзе - 9-12 градусаў ніжэй за нуль). Удзень чакаецца ад мінус 1 да мінус 7 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі