Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 красавіка 2019, 13:38

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Савета міністраў нумар 231 ад 10 красавіка 2019 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У сувязі з аб'яўленнем 2019 года Годам малой радзімы, а таксама падрыхтоўкай да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, а таксама мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 20 красавіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, прымуць удзел у суботніку, выехаўшы на сваю малую радзіму.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, уключаючы тых, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, будуць пералічаны праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Прадугледжана, што 50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, а таксама рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Астатнія 50 працэнтаў пералічаць Міністэрству фінансаў. Гэтыя сродкі будуць накіраваны Мінскаму гарвыканкаму на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй помніка партызанам і воінам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, з Вечным агнём і рытуальнай пляцоўкай (манумент Перамогі ў Мінску) і рамонт падземнага пешаходнага перахода (ніжняя рытуальная пляцоўка і службовыя памяшканні).

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 20 красавіка з'яўляецца рабочым днём, ажыццяўляецца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

Пастановай таксама зацверджаны склад рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка. Кіраўнік групы - намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам таксама даручана стварыць у абласцях, гарадах, раёнах, арганізацыях рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі