Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2024, 17:15

Рэкордная колькасць донарскай крыві была нарыхтавана ў 2023 годзе ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарыхтоўка натуральнай донарскай крыві, а таксама эрытрацытных і трамбацытных кампанентаў крыві ў 2023 годзе ў Беларусі стала максімальнай за ўсю гісторыю краіны. Гэта было адзначана на рэспубліканскай нарадзе, дзе падводзіліся вынікі работы службы крыві Беларусі за 2023 год і вызначаліся задачы на 2024 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.

РНПЦ і служба крыві Беларусі ў мінулым годзе выканалі ў поўным аб'ёме місію па забеспячэнні краіны якаснай і бяспечнай крывёй, яе кампанентамі, лекавымі сродкамі з плазмы крыві, а таксама дыягнастычнымі наборамі ўласнай вытворчасці.

Адносна іншых вынікаў работы, у цэнтры паведамілі, што прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства нарматыўныя прававыя акты па асноўных напрамках дзейнасці службы крыві. Вядзецца падрыхтоўка адпаведнага раздзела Кодэкса Рэспублікі Беларусь "Аб ахове здароўя".

Прадаўжалася рэалізацыя інавацыйнага праекта "Арганізацыя біяфармацэўтычнай вытворчасці лекавых срокдаў на аснове рэкамбінантных тэхналогій і фракцыянавання плазмы крыві, адпаведнага патрабаванням GMP", уключанага ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, што дасць магчымасць мець уласныя стратэгічныя тэхналогіі вытворчасці і кантролю якасці біятэхналагічных прадуктаў, а навуковыя распрацоўкі ў галіне біятэхналогій (вытворчасць сухой плазмы, унутрывеннага імунаглабуліну, біямедыцынскага клетачнага прадукту, плазмы, абагачанай трамбацытамі) адкрыюць перспектыўныя шляхі для распрацоўкі і стварэння айчынных лекавых прэпаратаў.
 
Стратэгічным напрамкам развіцця галіны ў 2024 годзе вызначана ўкараненне інавацыйных тэхналогій нарыхтоўкі крыві, яе кампанентаў, клетачных біятэхналогій, прывядзенне дзейнасці службы крыві ў адпаведнасць з патрабаваннямі належнай практыкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі